Трэйлер Мілан 2018
7 лютага ва ў універсітэце Bocconi прайшла прэс-канферэнцыя прысьвечаная будучаму мерапрыемству.
На ёй прысутнічалі
Клаўдыё Луці, прэзідэнт Salone
del mobile,
Джузэпэ Зала - мэр Мілана і архітэктары Пьера Лісоні , Фабіа Навэмбрэ і Стэфана Баэры.
Злева-направа: сіньёр Клаўдыё Луці, Фабіа Навамбрэ, Стэфана Баэры і Пьера Лісоні |
Яны сабраліса, каб абмеркаваць маніфэст выставы. Краевугольныя словы, якія каментавалі джэнтэльмэены:
- Эмоцыя
- Якасьць
- Бізнэс
- Дызайн
- Моладзь
- Камунікацыя
- Культура
- Мілан
Сцісла кажучы, усе сышліса на думцы пра тое, што Мілан павінен стаць не проста горадам, які прымае гасьцёў, а цэнтрам дызайну.
Архітэктар і інжынер Карла Рацці (Carlo Ratti) распавёў пра сваю інсталяцыю на плошчы Дуома.
Інсталяцыя Living Nature разьмесьціца насупраць Palazzo Reale з 17 па 25 красавіка.
Напрыканцы канферэнцыі сіньёр Клаўдыё Луці распавёў, што 20 красавіка адбузецца вялікае сьвята дызайну ў палацца Марына пройдзе Milano Award, дзе адзначаць найбольш выбітных дзеячоў дызайн-тыдня.
Але самая чаканая падзея выставы - гэта агляд кухняў і тэхнікі для кухняў, а таксама экспазіцыя ванных пакояў (EuroCucina, FTK, Internazionale Salone del bagno).
Спадзяюся на тое, што ў Мілане ў красавіку будзе вельмі горача не ад надвор'я, а ад багацьця ідэй.
Комментарии
Отправить комментарий